У сельскіх населеных пунктах не хапае кантэйнераў

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

Для размяшчэння камунальных адходаў у раёне дзейнічае палігон цвёрдых камунальных адходаў і ўстаноўлены кантэйнеры.

Іх агульная колькасць – 3606 штук, у тым ліку 1847 кантэйнераў прызначаны для змешанага збору адходаў і 1759 – для раздзельнага збору.

– Пакуль не ўсе кантэйнерныя пляцоўкі абсталяваны згодна з правіламі. У прыватнасці, яны не маюць штучнага воданепранікальнага пакрыцця, не агароджаны з трох бакоў, не прамаркіраваны з указаннем віду адходаў і звестак пра ўласніка, – зазначае начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Сарока.

Праблемай застаецца недастатковая колькасць кантэйнераў у сельскіх населеных пунктах. Для вырашэння пытання Стаўбцоўскае АКС пачало ўстаноўку дадаткова 24 кантэйнерных пляцовак. Ужо зроблена шэсць.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *