Цеча у Драздах ліквідавана, ад піяру застаўся асадак

Главное Соцыум Эканомiка

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

У Драздах ліквідавана цеча на сетках водаправода і ўжо завезены матэрыялы для будаўніцтва станцыі абезжалезвання вады.

Сеткі ў вёсцы састарэлыя, таму для іх замены ў мінулым годзе была падрыхтавана праектная дакументацыя. Праект прайшоў дзяржаўную экспертызу, і яго ў бягучым годзе плануецца ажыццявіць разам з будаўніцтвам станцыі абезжалезвання вады.

Пра гэтыя планы, якія не раз анансаваліся і друкаваліся ў раённай газеце, ведала, напэўна, і жыхарка раёна, якая пазіцыяніруе сябе блогерам. Аднак ёй захацелася самапіяру, таму і пачала збор у людзей подпісаў. Такая актыўнасць не прыносіць карысці, а толькі сведчыць пра жаданне «прымазацца», звярнуць на сябе ўвагу.

Пра ход работ па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Чыстая вада» ў раёне расказвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака:

– Акрамя Драздоў сёлета таксама плануецца пабудаваць станцыі абезжалезвання вады ў Шашках, Кулі, Рубяжэвічах. Летась такія станцыі былі пабудаваны ў Вішняўцы і Новых Рубяжэвічах, прычым у Вішняўцы – разам з артсвідравінай. Такі ж падыход будзе і ў адносінах да Рубяжэвічаў. Усяго да 2025 года неабходна пабудаваць 23 станцыі.

Што датычыць сетак водазабеспячэння, то практычна ўсе яны эксплуатуюцца звыш устаноўленых нарматыўных тэрмінаў. Іх у першым паўгоддзі бягучага года перакладзена 1,475 км.

Пры з’яўленні парыву неабходна падаваць заяўку на адзіны нумар 115.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *