З нагоды: Ва ўсіх на слыху тваё імя, настаўнік

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Прыгожыя ўрачыстасці прайшлі на мінулым тыдні з нагоды Дня настаўніка.

Дэлегацыя педагогаў на чале з намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людмілай Стонька паўдзельнічала ў абласной урачыстасці, якая адбылася ў Жодзіне. Каманда вясёлых і знаходлівых педагагічных работнікаў Стаўбцоўскага раёна была запрошана прыняць удзел у святочнай праграме  для педагогаў Мінскай вобласці «Педагагічны марафон».

Адбылася і вялікая ўрачыстасць для настаўнікаў Стаўбцоўшчыны ў раённым Цэнтры культуры. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў павіншаваў педагогаў з прафесійным святам і ўручыў высокія ўзнагароды  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, раённага выканаўчага камітэта. Граматамі Міністэрства адукацыі ўзнагароджаны дырэктар Залужскага вучэбна-педагагічнага комплексу «Дзіцячы сад – пачатковая школа» Марына  Кандраціна  і настаўніца пачатковых  класаў  СШ  № 2 г. Стоўбцы Ала Ярмак. Такая ж прыемная місія ўручэння ўзнагарод педагогам была і ў начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Юрыя Ларычэва.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *