Хлебаробы ААТ «Агранёманскі» завяршаюць жніво

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print
Больш за дваццаць гадоў працуюць разам падчас жніва Генадзій Цвірка (злева) і Валянцін Гайдукевіч

 У гэтай гаспадарцы самая вялікая ўборачная плошча, якая налічвае 1913 гектараў.

Па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых працаўнікі на чацвёртым месцы, намалочваюць на круг каля 40 цэнтнераў. Шчыруюць на палетках дзевяць экіпажаў камбайнераў. Праводзіць сёлета сваё 56-е жніво і начальнік вытворчага ўчастка Генадзій Цвірка, які ў гарачую ўборачную пару садзіцца за штурвал уборачнай машыны і паказвае высокае прафесійнае майстэрства. Гэты чалавек прысвяціў усе свае працоўныя гады самай пачэснай на зямлі працы – хлебаробскай. Памочнікам у праслаўленага камбайнера шчыруе настаўнік працы СШ № 3 Валянцін Гайдукевіч. Штогод экіпаж намалочвае звыш тысячы тон збожжа. І гэтымі днямі дбайныя працаўнікі набліжаюцца да запаветнага рубяжу.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *