17 жніўня адбудзецца вечарына, прысвечаная 75-годдзю паэта і журналіста Фёдара Бандаровіча

Важное Культура

image_pdfimage_print

15 жніўня вядомаму паэту Стаўбцоўшчыны і нашаму былому калегу Фёдару Бандаровічу споўнілася б 75

Больш за год Фёдара Фёдаравіча няма сярод нас, але ў сэрцах ён заўсёды з намі. Успаміны жывіць яго паэтычны зборнік «Дарога вяртання», выдадзены акурат сёлета, у юбілейны год. Паэт ідзе да нас з вершамі пра Радзіму і ваеннае мінулае, каханне і звычайныя чалавечыя радасці.

Верыш у шчырасць яго прызнанняў і знаходзіш патрэбныя словы суцяшэння, і ў гэтым – талент і душа творцы.

Запрашэнне

17 жніўня ў 16.00 у Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца вечарына, прысвечаная 75-годдзю паэта і журналіста Фёдара Бандаровіча. Плануецца прэзентацыя яго кнігі вершаў «Дарога вяртання».

Прыходзьце і атрымлівайце асалоду ад паэзіі і шчырай гутаркі. Можна будзе набыць кнігу з аўтографам сына аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *