Высокая ўраджайнасць

Нумары Сельская гаспадарка

Самую вялікую ўраджайнасць цукровых буракоў, як і ў мінулыя гады, атрымліваюць буракаводы ААТ «Вялікі Двор». З кожнага гектара тут накопваюць каля 500 цэнтнераў салодкіх каранёў, а займае даная культура ў гаспадарцы 300 гектараў. Убрана трэцяя частка плошчаў. Буракі сёлета капаюць новым імпартным камбайнам, які таварыства купіла ў лізінг. Працуе на ім механізатар Фінат Саітгарэеў. 

– Тэхнікай мы задаволены, –  расказвае галоўны аграном Генадзь Бязушка.  – Яна простая ў выкарыстанні, поўнасцю  выкопвае буракі. І па якасці іх апрацоўкі няма ніякіх пытанняў. Менавіта за кошт якаснай уборкі разлічваем сёлета мець прыбаўку па ўраджайнасці ў параўнанні з папярэднімі гадамі ў межах каля ста цэнтнераў з гектара.

Высявалі некалькі сартоў, а іменна, нямецкай, французскай  і беларускай селекцый. Галоўны спецыяліст адзначае, што айчынныя па развіцці не ўступалі замежным. Разлікі  на ўраджай неблагія, таму мяркуюць справіцца з даведзеным дзяржзаказам. Патрэбна паставіць на Гарадзейскі цукровы камбінат 14300 тон. Адгружана, згодна з графікам, каля чатырох тысяч тон.

Продаж салодкіх каранёў працягваецца.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *