У Стаўбцоўскім лясгасе запрацавала ў тэставым рэжыме абноўленая пелетная вытворчасць

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

Пасля мадэрнізацыі запрацавала ў тэставым рэжыме абноўленая пелетная вытворчасць у Стаўбцоўскім лясгасе.

Устаноўлена італьянскае абсталяванне, якое дазваляе выпускаць дзве тоны пелетаў у гадзіну, гэта значыць у чатыры разы больш, чым было да мадэрнізацыі. Усе працэсы рэгулююцца аўтаматычна. Навучанне работнікаў праводзілі італьянскія спецыялісты непасрэдна падчас шэфмантажу.

– Практычна ўся пелетная прадукцыя адгружаецца ў Еўропу. Попыт на яе расце і сярод суб’ектаў гаспадарання на айчынным рынку, у прыватнасці ў нашым раёне, – зазначае майстар пелетнай вытворчасці вытворча-майстарскага ўчастка «Акінчыцы» Андрэй Жылінскі і дадае, што для вытворчасці пелетаў выкарыстоўваюцца выключна адходы дрэваапрацоўкі – апілкі і дранка.

За пультам кіравання майстар пелетнай вытворчасці вытворча-майстарскага ўчастка «Акінчыцы» Андрэй Жылінскі

Варта сказаць, што на вытворча-майстарскім участку ў апошнія гады рэалізуецца маштабная  інвестыцыйная праграма.

– Раней была ўстаноўлена новая дрэваапрацоўчая лінія славенскай фірмы MEBOR і ўведзены ў эксплуатацыю дзве сушылкі па 120 м3 кожная, – расказаў начальнік участка Генадзь Клімовіч. – Сёлета акрамя мадэрнізацыі пелетнай вытворчасці зроблена добраўпарадкаванне тэрыторыі, праведзены касметычны рамонт будынка з пафарбоўкай і інш. Усе будаўнічыя работы выкананы ПМК-233.

На ўпакоўцы пелетаў – аператар Аляксандр Фянько

Укладзеныя сродкі дазволяць Стаўбцоўскаму лясгасу вырабляць прадукцыю з высокім дабаўленым коштам і трымаць лідарства ў рэспубліцы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *