Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Жыхар вуліцы Кансценчыка (мікрараён Акінчыцы) Валянцін Зых звярнуўся з пытаннем, якое не вырашаецца, па яго словах, з вясны бягучага года. Узніклі праблемы з каналізацыйнай трубой, у выніку чаго сцёкі, якія своечасова не адпампоўваюцца, бягуць акурат на іх вуліцу. У раёне дамоў №№ 14, 12 і 7 утвараецца «возера» з брудным пахам.

У цэнтры гігіены і эпідэміялогіі патлумачылі, што пасля сігналу, які паступіў ад жыхароў вуліцы Кансценчыка, было праведзена абследаванне. У аб’яднанне камунальных службаў былі накіраваны рэкамендацыі штодзённага адпампоўвання каналізацыйных сцёкаў з прапановай правядзення рэвізіі каналізацыйнай сістэмы для ўхілення аварыйнай сітуацыі. Для гэтага былі вызначаны канкрэтныя тэрміны.

Трывожны сігнал ад жыхароў вуліцы Кансценчыка перададзены намесніку дырэктара аб’яднання камунальных службаў па водаканалізацыйнай гаспадарцы Аляксандру Жыбулю.      

Некалькі крытычных сігналаў паступіла на гарачы тэлефон рэдакцыі. У вёсцы Засулле па вуліцы Цэнтральнай ёсць уцечка вады з водаправода.  На гэтым месцы стаіць лужына.

Бацькі дзяцей, якія ходзяць у СШ № 3 г. Стоўбцы з вуліцы Міру, звяртаюць увагу на дрэнны стан дарогі. Сітуацыя гэтая абвастрыцца з наступленнем восеньскай слоты.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *