«Знайшла сябе ў гандлі». Алена Казлоўская прыйшла на працу ў магазін «Забота»

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print
Алена Казлоўская прапаноўвае пакупнікам запатрабаваную прадукцыю

Сёлета ў Стаўбцоўскі філіял Мінскага аблспажыўтаварыства прыйшлі восем маладых спецыялістаў.

Алена Казлоўская працуе прадаўцом-касірам у магазіне «Забота» першы год. За гэты час яна паспела сябе зарэкамендаваць як добрасумленны і адказны работнік.

– У мае абавязкі ўваходзяць прыём і выкладка тавару, праверка тэрмінаў яго годнасці, абслугоўванне пакупнікоў, – кажа Алена.

Яна вярнулася ў родныя Стоўбцы пасля заканчэння Мінскага філіяла ўстановы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі» па размеркаванні. Маладога спецыяліста сустрэў дружны і прафесійны калектыў магазіна «Забота». Ёй ёсць у каго пераймаць вопыт.

– Спачатку было ўсё новае, незнаёмае, цяпер прывыкла і да калектыву, і да пакупнікоў. Бывае, што і сама прапаную нешта адметнае, – прызнаецца дзяўчына.

Працаваць у магазіне «Забота» для Алены Казлоўскай – гэта вялікая адказнасць. Магазін знаходзіцца ў цэнтры горада, побач – раённая бальніца і шматпавярховы жылы мікрараён. Гэта значыць, што заўсёды ёсць паток пакупнікоў. У сваю чаргу магазін прапануе ім шырокі асартымент тавару. Сярод яго – і мясная прадукцыя вядомых вытворцаў (Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната, агракамбіната «Сноў»).

Жыве Алена Казлоўская ў Стоўбцах разам з бацькамі. Дарэчы, маці Алены працуе ў Стаўбцоўскім філіяле Мінскага аблспажыўтаварыства бухгалтарам, бацька – вадзіцель-міжнароднік. Паралельна з працай дзяўчына працягвае завочна вывучаць лагістыку і маркетынг у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. У будучым хоча развівацца ў сферы эканомікі.

Ксенія РУБІН

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *