У НОВЫ ГОД – З ІТАЛЬЯНСКАЙ УСТАНОЎКАЙ

Нумары Раённыя навіны

На Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» паступіла новае абсталяванне ад італьянскай фірмы «Боема» для выпуску фруктова-ягадных напаўняльнікаў.
Напярэдадні спецыялісты філіяла на чале з дырэктарам Сяргеем Прасмыцкім пабывалі ў італьянскіх вытворцаў, каб на месцы ацаніць і прыняць вырабленую на заказ устаноўку. «Агледзіны» прайшлі паспяхова, устаноўка ўжо пераадолела шлях да Беларусі і напачатку новага года на філіяле распачаўся яе мантаж.
З гэтым абсталяваннем перапрацоўшчыкі звязваюць свае асноўныя спадзяваннні на новы вытворчы год: такім чынам рэалізуецца актуальны для нашай рэспублікі імпартазамяшчальны праект, які дазволіць забяспечыць напаўняльнікамі малочную, кандытарскую і іншыя прамысловасці Беларусі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *