Новая школа № 4 у Стоўбцах рыхтуецца сустрэць сваіх вучняў

Адукацыя Главное Дажынкі-2022

image_pdfimage_print

Новая школа № 4 у Стоўбцах, пабудаваная ў рэкордна кароткія тэрміны, рыхтуецца сустрэць сваіх вучняў і настаўнікаў

Жыхары горада заўважаюць, што вакол школы ўкладзены тратуарныя дарожкі і ўжо фактычна паўсюдна разбіты клумбы і засеяны газоны.

Здалёку прывабліваюць стадыён з барвова-зялёным штучным пакрыццём і вулічныя трэнажоры. Сама школа – каляровая і маштабная, складаецца з пяці секцый, і іх разам немагчыма ахапіць аб’ектывам фотакамеры. Прыгатаванні завяршаюцца і ў класах.

У Стоўбцах 1 верасня ў сувязі з уводам у эксплуатацыю новай школы чакаецца вялікая падзея.

Мы пацікавіліся настроем вучняў, бацькоў і настаўнікаў, якія прыйдуць у новую школу на першавераснёўскую ўрачыстасць.

Яўген Гуліцкі: «У першы клас ідзе мой сын Раман. Аддаём яго ў новую школу без роздуму. Навучальная ўстанова сучасная, спартыўная! Ведаю, бо сам будаваў гэты аб’ект. Спадзяюся, што сын атрымае тут веды, здароўе і поспехі!»

Анастасія Кузняцова: «Чакаю 1 верасня. Пайду ў новую школу, у пяты клас, разам са сваімі аднакласнікамі. Хочацца хутчэй убачыць, якая новая школа знутры. Пастараюся добра вучыцца і радаваць маму».

Тамара Ненадавец: «І ў дзяцей, і ў нас, педагогаў, цяпер самыя сучасныя ўмовы. Вялікі дзякуй за такі падарунак будаўнікам, дзяржаве. Пастараемся не падвесці».

Наталля Пукала: «Мікрараён разбудоўваецца, таму новай школе ўсе вельмі рады. У дзяцей і бацькоў з’явіцца вялікая зручнасць – рэжым заняткаў у адну змену».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ    

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *