У Стоўбцах ажыццяўляюцца адгрузкі на мільён долараў

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

З пачатку года філіялам ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы адгружана на расійскі рынак 172 адзінкі спецтэхнікі (дызель-генератарных установак і кампрэсарных станцый) на суму, якая перавышае мільён долараў ЗША.

– Па выніках работы за сем месяцаў 2021 года рост экспарту склаў 145 працэнтаў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, – расказаў начальнік аддзела рэалізацыі спецтэхнікі філіяла Віктар Круглік.

У Расійскай Федэрацыі асноўнымі спажыўцамі гэтай прадукцыі выступаюць дылеры – ТАА «Энергаспецбудсэрвіс» (г. Самара) і ТАА «Гандлёвы дом «Мінскі маторны завод» (г. Нагінск), а ў цэлым геаграфія паставак пашыраецца. Тры адзінкі спецтэхнікі адпраўлены ў Казахстан, рыхтуецца дызель-генератарная ўстаноўка для пастаўкі ў Кыргызстан.
Нагадаем, што дызель-генератарныя ўстаноўкі вырабляюць на галаўным прадпрыемстве, кампрэсарныя станцыі – у філіяле ММЗ у Стоўбцах.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *