Рыхтуюцца палеткі пад восеньскую сяўбу

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Працаўнікі ААТ «Налібакі Агра» актыўна рыхтуюцца да сяўбы азімых збожжавых культур.

Прыкладваюцца намаганні для таго, каб закласці добры падмурак пад будучы ўраджай. Работнікі прасуюць і звозяць з палеткаў салому, вядуць ворыва глебы, уносяць у яе арганіку і мінеральныя ўгнаенні, рыхтуюць насенне. Сёлета ў аб’яднанай гаспадарцы азімы клін складзе каля 1600 гектараў – самая вялікая плошча сярод гаспадарак раёна.

Хлебаробам не ўдалося атрымаць сёлета запланаваную колькасць збожжа, але ў налібаччан ёсць жаданне ў наступным годзе ўзяць рэванш, і яны стараюцца. Па тэмпах вядзення ворыва гаспадарка знаходзіцца ў ліку лепшых. Сярод механізатараў вызначаецца Яўгеній Чэмка, які папярэдне пасеяў азімы рапс. У яго распараджэнні – магутны энерганасычаны трактар «Беларус-3522». Яўгеній Міхайлавіч усе даручаныя работы выконвае якасна, добра разбіраецца ў тэхніцы.

Дарэчы, у гаспадарцы паспяхова справіліся з сяўбой азімага рапсу. Варта адзначыць, што ўраджайнасць данай прыбытковай тэхнічнай культуры атрымалі ў гэтым годзе на 8,5 цэнтнера вышэй, чым летась, сабралі на круг 23,3 цэнтнера масланасення.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *