Старшыня райвыканкама наведаў Стаўбцоўскі цэх электрасувязі

Афіцыйна Важное

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне працягваецца традыцыя ладзіць сустрэчы ў працоўных калектывах. На гэты раз старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень наведаў Стаўбцоўскі цэх электрасувязі.

Сёлетні год для былога Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі стаў пераломным. З першага студзеня бягучага года структурнае падраздзяленне было рэарганізавана. Цяпер гэта Стаўбцоўскі цэх электрасувязі, які ўваходзіць у склад Дзяржынскага занальнага вузла электрасувязі. Такія змяненні ўнеслі пэўныя карэктывы ў працу. Калектыў зменшыўся з 52 да 35 чалавек, усе вядучыя спецыялісты працуюць у Дзяржынску.

Работа акцэнтавана на будаўніцтве оптавалаконных ліній сувязі.

– Займаемся рэканструкцыяй сетак сувязі, пераключаем сельскія станцыі, – падкрэслівае начальнік Стаўбцоўскага цэха электрасувязі Сяргей Блінкоўскі.

Старшыня райвыканкама ўпэўнены, што патрэбна растлумачваць людзям важнасць такіх работ. «Правільна данесеная інфармацыя спрыяе добраму ўзаемаразуменню з кліентамі», – падкрэсліў Дзяніс Колясень.

Важны паказчык паспяховасці арганізацыі – узровень заработнай платы яе працаўнікоў. Яна ў работнікаў вузла электрасувязі дастойная. Для гэтага актыўна аказваюцца паслугі насельніцтву. Апошнім часам папулярнасцю карыстаецца ўстаноўка відэакамер. Дзяніс Колясень падкрэсліў, што патрэбна і далей працаваць у гэтым напрамку.

Падчас сустрэчы пагутарылі і аб развіцці краіны, рэгіёнаў увогуле. Старшыня райвыканкама падзяліўся сваімі ўражаннямі аб «Вялікай размове з Прэзідэнтам».

– Мы незалежныя і не жывём па нейкіх лекалах, у нас свой курс на развіццё. Гэтага і будзем прытрымлівацца, – запэўніў Дзяніс Колясень.

Ксенія РУБІН, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *