Запрашае «Чысты лес»

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

У суботу, 11-га кастрычніка, лесаводы запрашаюць прыняць удзел у добраахвотнай акцыі “Чысты лес”.

Гэтае грамадскае мерапрыемства, ініцыіраванае Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, прызвана садзейнічаць навядзенню парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванню лясоў, а таксама культываванню ў свядомасці шырокай грамадскасці неабходнасці беражлівых адносін да “зялёнага” багацця краіны.

– Усе жадаючыя паўдзельнічаць у акцыі могуць звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва або ў лясгас, – заўважае намеснік дырэктара Стаўбцоўскага доследнага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа. – У нас распрацаваны план і падрыхтаваны аб’екты для правядзення акцыі. У першую чаргу, гэта прыдарожныя палосы, тэрыторыі мемарыяльных сядзібаў і музеяў, месцаў масавага адпачынку. Удзельнікі акцыі будуць забяспечаны неабходным інвентаром. Яны атрымаюць асалоду не толькі ад вынікаў сваёй працы, але і ад маляўнічых краявідаў, падыхаюць у чыстым лесе чыстым паветрам. Кантактныя тэлефоны – 5-45-93, 5-35-38 або 5-39-05.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *