Пяціпавярховік стаў аб’ектам

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print
Над пад’ездамі ў дом з’явіліся навесы, будзе весціся рамонт уваходаў

Пяціпавярховы дом па вуліцы Цэнтральнай, 13, у Стоўбцах агароджаны з усіх бакоў сеткай: вядзецца яго капітальны рамонт.

Частка будаўнікоў займаецца рамонтам даху, іншыя працуюць у падвале, дзе ўжо выкананы дэмантаж старых труб ацяплення і ідзе мантаж новых. Акрамя таго, падчас капрамонту неабходна выканаць частковы рамонт падвалаў і прывесці ў парадак уваходы ў падвалы і пад’езды.

– На аб’екце цяпер заняты сантэхнікі і цесляры, працуе муляр, – гаворыць майстар будаўніча-мантажных работ ПМК-233 Яўген Гуліцкі.

Працуюць з праектнай дакументацыяй брыгадзір Віктар Варывоцкі і майстар Яўген Гуліцкі

Заказчык аб’екта – Стаўбцоўскае АКС, генпадраднай арганізацыяй выступае «Мінскаблсельбуд». Тэхнагляд ажыццяўляе дзяржаўнае прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна».

Жыльцы дома нумар 13 разумеюць, што нязручнасці часовыя, затое чарговы ацяпляльны сезон яны сустрэнуць у абноўленым доме, больш цёплым і камфортным.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *