Журналісты краіны наведалі галоўныя прадпрыемствы газавай і паліўнай прамысловасці Стаўбцоўшчыны

Главное Дажынкі-2022 Эканомiка

image_pdfimage_print
Другога верасня Стаўбцоўшчыну наведалі ўдзельнікі прэс-тура, прысвечанага Дню работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.
У праграме было азнаямленне з работай камбінаванай кацельні РУП «Стаўбцоўскае АКС» магутнасцю 24 МВт, якая працуе з выкарыстаннем мясцовых відаў паліва (фрэзернага торфу), а таксама ВУ «Стоўбцыгаз».
У філіяле была арганізавана выстаўка абсталявання і спецыялізаванай тэхнікі УП «Мінскаблгаз», у тым ліку прадстаўлена перасоўная паверачная лабараторыя, якая абслугоўвае спажыўцоў Мінскай вобласці і на даны момант з’яўляецца ўнікальным праектам для нашай рэспублікі.
У прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі выклікала вялікую цікавасць работа цэнтра абслугоўвання насельніцтва, аварыйна-дыспетчарскай службы Стоўбцыгаза, якая аснашчана сучасным праграмным забеспячэннем, і гэта дазваляе кантраляваць работу аб’ектаў газавай гаспадаркі ў аўтаматычным рэжыме, папярэджваючы аварыйныя сітуацыі.
На пытанні журналістаў аб перспектывах развіцця тарфяной і газавай галінаў, энергетычнай бяспекі рэспублікі  адказалі намеснік Міністра Рэспублікі Беларусь Вольга Пруднікава і генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка.
Далей удзельнікі прэс-тура пераехалі ў Лідскі раён, для знаёмства з дзейнасцю ААТ «Тарфабрыкетны завод Дзітва».
Падрабязней аб прэс-туры на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна чытайце ў бліжэйшых нумарах «Праменя».
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *