У Заямнаўскім сельвыканкаме працягваюць работу па ваенна-патрыятычным выхаванні школьнікаў

Адукацыя Главное

image_pdfimage_print

У Заямнаўскім сельскім выканаўчым камітэце адбылася сустрэча навучэнцаў 9 класа Заямнаўскай сярэдняй школы з Аляксандрам Кахновічам, намеснікам камісара Стаўбцоўскага раённага ваеннага камісарыята.

Мерапрыемства праводзілася ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» («ШАГ»). З 2021/2022 навучальнага года для навучэнцаў 9 класа згодна праекта «ШАГ» арганізавана вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з мэтай выхавання пачуцця адказнасці за будучыню Радзімы, пашырэння ведаў навучэнцаў аб падзеях Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Мерапрыемствы праводзяцца два разы на месяц (першы і трэці чацвер месяца) з запрашэннем субяседніка з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Таму невыпадкова Заямнаўскім сельвыканкамам і Заямнаўскай сярэдняй школай была арганізавана сустрэча з Аляксандрам Кахновічам. Аляксандр Іванавіч расказаў аб ваенных навучальных установах Рэспублікі Беларусь, дзяліўся асабістым вопытам. Падчас абмеркавання ішла размова аб абароне Радзімы як святым абавязку кожнага грамадзяніна краіны, аб значэнні ваеннай службы. Размова атрымалася змястоўнай і карыснай для дзевяцікласнікаў. Рабяты слухалі з цікавасцю, задавалі пытанні.
Падчас сустрэчы адбылася яшчэ адна прыемная падзея: ва ўрачыстай абстаноўцы Аляксандр Іванавіч уручыў пашпарт вучню 9 класа Даніілу Ельяшэвічу.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Аляксандр Іванавіч прапанаваў працягнуць сумесную работу Стаўбцоўскага раённага ваеннага камісарыята, Заямнаўскага сельвыканкама, Заямнаўскай сярэдняй школы па ваенна-патрыятычным выхаванні і на працягу навучальнага года наведаць гістарычныя мясціны раёна, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Прапанову падтрымалі з задавальненнем. Дзякуем Аляксандру Іванавічу за сустрэчу і спадзяёмся на плённае супрацоўніцтва.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *