Месячнік добраўпарадкавання

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

Кастрычнік – месяц актыўных работ па навядзенні парадку на зямлі,  добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

Адпаведнае распараджэнне аб правядзенні месячніка з 1-га кастрычніка па 1-га лістапада бягучага года прынята абласным выканаўчым камітэтам.  Усе ўстановы, прадпрыемствы і арганізацыі, насельніцтва закліканы актывізаваць работы па абсталяванні, эстэтычным афармленні падведамасных і прылеглых тэрыторый. Праходзяць суботнікі па навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях і тэрыторыях агульнага карыстання населеных пунктаў, могілках, пустых зямельных участках, у садовых таварыствах, гаражных кааператывах і на прылеглых да іх землях. Асобная ўвага – на ліквідацыю несанкцыянаваных звалак на землях ляснога фонду і ў прыдарожных палосах, на прыпыначных пунктах, у зонах і месцах адпачынку, на ўборку ветравальных і сухастойных дрэў. Восеньскае надвор’е дазваляе праводзіць  работы па азеляненні.    

У баку ад месячніка не павінен застацца ніводзін калектыў, ніводзін жыхар раёна.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *