Творчая садружнасць

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Дзесяць настаўнікаў нашага раёна – выхавацель Дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці «Радуга» Святлана Мяжынская,  кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 4 г. Стоўбцы  Алена Ваўчок, настаўніца пачатковых класаў СШ № 2 г. Стоўбцы Ала Ярмак, настаўніца музыкі СШ № 3 г. Стоўбцы Маргарыта Сачук, настаўніца замежнай мовы СШ № 2 Тамара Янкоўская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзераўнянскай СШ Ганна Дзямянка, настаўніца матэматыкі стаўбцоўскай гімназіі № 1 Алена Нашчынец, настаўнік інфарматыкі СШ № 3  г. Стоўбцы Уладзімір Радзіон,  настаўнікі біялогіі СШ № 3 г. Стоўбцы Віктар Вярбіцкі і СШ № 2 г. Стоўбцы Ала Вяршэня – уваходзяць у склад абласных творчых груп.

Творчыя групы па прадметах аб’ядноўваюць лепшых педагогаў Мінскай вобласці. Такая настаўніцкая садружнасць дазваляе больш глыбока ўнікнуць у пэўную метадычную праблему, актуальную для школьнай практыкі, больш дэталёва вывучыць яе. Вопыт, напрацаваны творчай групай настаўнікаў-прадметнікаў, пераймаюць, апрабоўваюць  адукацыйныя ўстановы.

Педагогі, якія ўваходзяць у склад абласной творчай групы, прымаюць удзел у падрыхтоўцы метадычнай літаратуры. Як правіла, яны самі праводзяць апрабацыю інавацыйных адукацыйных формаў.  Усе педагогі, прозвішчы якіх названы вышэй, у нашым раёне з’яўляюцца першапраходцамі ў прымяненні наватарстваў, унеслі вялікі асабісты ўклад у развіццё адукацыйнага працэсу. Яны ўмела працуюць з адоранымі вучнямі, якія становяцца пераможцамі абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных алімпіяд і турніраў. Абласныя творчыя групы настаўнікаў-прадметнікаў прымаюць удзел у падрыхтоўцы дыстанцыйных алімпіяд, зацікаўлены ў развіцці алімпіяднага руху сярод школьнікаў.  Што і казаць, такія педагогі – рулявыя адукацыйнага працэсу.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *