Тыдзень Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

АДРАСЫ ДОБРЫХ СПРАЎ: БУЛЬБА ДЛЯ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

Інваліды па зроку заўсёды з удзячнасцю прымаюць дапамогу ад добрых і міласэрных людзей. Вось і гэтай восенню старшыня ААТ «Агранёманскі» І. І. Меляшкевіч і кіраўнік сялянскай фермерскай гападаркі У. У. Радзевіч аказалі нам вялікую дапамогу, забяспечыўшы бясплатна членаў раённай арганізацыі таварыства па зроку бульбай на зіму.

Мы выказваем вялікую ўдзячнасць гэтым кіраўнікам і іх працоўным калектывам. Жадаем усім ім здароўя, плённай працы, багатых ураджаяў. За добрыя справы Бог узнагароджвае.

Леанід СОШКА, старшыня раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку

 

МЕДЫЦЫНА: ПАСВЯЖЭЮЦЬ КАРПУСЫ ПАСЛЯ РАМОНТУ                   

У цэнтральнай раённай бальніцы гаспадарчым спосабам за  сродкі абласнога бюджэту праводзяцца рамонты ў шэрагу лячэбна-прафілактычных устаноў.

Вялікі аб’ём работ запланавана выканаць у хірургічным аддзяленні. І ў іншых аддзяленнях выконваюцца тэрміновыя рамонтныя работы. Асфальтуецца тэрыторыя цэнтральнай раённай бальніцы.

Удзелена ўвага сельскім лячэбна-прафілактычным установам. У Дзераўнянскай участковай бальніцы заменена частка вокнаў. Пабудаваны гаспадарчы будынак для захоўвання паліва ў Літвенскім фельчарска-акушэрскім пункце.

Вялікі аб’ём работ выконваецца сіламі ведамаснай будаўнічай брыгады.

Пр

 

ПАСЛУГІ: СПЕЦАДЗЕННЕ НА ЗАКАЗ

Камбінат бытавога абслугоўвання зарыентаваны на тое, каб максімальна пашырыць аб’ёмы і асартымент швейнай прадукцыі. Ужо не першы год практыкуецца пашыў спецадзення на заказ прадпрыемстваў і арганізацый. Акцэнты робяцца на тым, каб мясцовыя прадпрыемствы не вывозілі грошы з раёна, а рабілі заказ на пашыў спецадзення мясцовым бытавікам.

У кожнай арганізацыі свае патрабаванні да спецвопраткі – з лагатыпамі, з улікам колеру, фасону і структуры тканіны. З пачатку года паслугі раённага камбіната бытавога абслугоўвання скарысталі ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», ААТ «Жацерава», «Радзіма Якуба Коласа». Спецадзенне для хірургаў – халаты і бахілы –  заказала цэнтральная раённая бальніца. Касцюмы з лагатыпам пашыты для супрацоўнікаў службы аховы філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы.

Паступіла некалькі заявак з іншых прадпрыемстваў. Яны яшчэ ў стадыі разгляду.

 

ФУТБОЛ: БЕЗ БОЮ

У мінулую нядзелю стаўбцоўскія аматары футбола чакалі сапернікаў з Барысава, але так і не дачакаліся. Непрыгожа, вядома, што клуб з футбольнай сталіцы Беларусі, знакаміты дасягненнямі БАТЭ, так падвёў. А «Нёману-Агра», згодна з палажэннем аб першынстве вобласці, прыплюсоўваюцца тры ачкі і перамога з лікам 3:0. Такім чынам наша каманда апярэджвае ФК «Барысаў» і займае сёмае месца ў турнірнай табліцы розыгрышу.

Наперадзе ж у турніры першынства Мінскай вобласці каманда «Маладзечна-ДЮСШ-4», у якой на рахунку 21 ачко. У Маладзечна стаўбчане выязджаюць сёння. Будзем спадзявацца, што бой лідару спаборніцтваў яны дадуць.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *