Прайсці аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне можна за кошт дзяржавы

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне з’яўляецца неад’емнай часткай сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы.

У першым паўгоддзі за сродкі сацыяльнага страхавання санаторна-курортнае лячэнне прайшлі 94 чалавекі. З іх сорак – работнікі прадпрыемстваў і арганізацый. У санаторыях дарослага і дзіцяці паправілі здароўе 14 дзяцей, у дзіцячых санаторыях – 35. За сродкі рэспубліканскага бюджэту аздаравілася 75 чалавек.

З мэтай выканання мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы па пераадоленні катастрофы на Чарнобыльскай АЭС штогод на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне накіроўваюцца дзеці, якія пражываюць і навучаюцца ў зоне з перыядычным радыяцыйным кантролем. Гэта навучэнцы ДУА «Цясноўскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Ф. Э. Дзяржынскага». У першым квартале аздаравіліся сорак дзяцей. У першым паўгоддзі на санаторна-курортнае лячэнне накіравана чатыры дзіцяці-інваліды з суправаджальнікамі.

Пенсіянерам, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, выдадзена ў студзені – чэрвені 22 пуцёўкі, з іх інвалідам першай і другой груп – 10, ветэранам працы – 12.

Па сілавых структурах за сродкі рэспубліканскага бюджэту атрымана і выдадзена адна пуцёўка.

Сучасная медыцынская база санаторыяў, магчымасць цікава праводзіць вольны час, смачнае і разнастайнае харчаванне па даступных цэнах прыцягваюць на аздараўленне не толькі беларусаў, але і замежных грамадзян.

Варта адзначыць, што ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях вялікая ўвага ўдзяляецца бяспецы пражывання адпачывальнікаў. Прымаюцца меры па рэалізацыі арганізацыйных і санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджванні заносу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Прыём на лячэнне і адпачынак ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці інфармацыі (даведкі) аб адсутнасці кантакту з асобай, хворай на COVID-19, на працягу апошніх 14 дзён да даты ад’езду. Яна выдаецца арганізацыяй аховы здароўя па месцы жыхарства або раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. Замежныя грамадзяне павінны мець адмоўны вынік лабараторнага абследавання на каранавірус.

Дарэчы, у кожнай здраўніцы распрацавана спецыяльная праграма лячэння і рэабілітацыі пацыентаў, якія перанеслі пнеўманію, асацыяваную з інфекцыяй COVID-19. Яна ўключае ў сябе набор працэдур, накіраваных на ўмацаванне і аднаўленне ахоўных функцый арганізма. Напрыклад, аксігенабаратэрапія, азонатэрапія і спелеатэрапія папоўняць кіслародам лёгкія. Розныя віды масажу і дыхальнай гімнастыкі, сухія вуглякіслыя ванны, разнастайныя фітачаі і кіслародныя кактэйлі палепшаць агульнае самаадчуванне.

Неабходную інфармацыю па пытаннях санаторна-курортнага лячэння – парадку выдачы, цане і аплаце пуцёвак – можна атрымаць па тэлефоне 77-5-03.

Людміла МАГЕР, вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Стаўбцоўскім раёне



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *