На Цэнтральным рынке ў Стоўбцах будзе працаваць асенні кірмаш

Главное Соцыум

image_pdfimage_print

З 11 верасня па 20 лістапада (штотыднёва, у нядзелю) у г. Стоўбцы на рынку «Цэнтральны» (калгасны) Стаўбцоўскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства будзе працаваць асенні кірмаш.

Дары залатой восені шырока прадставяць на ваш выбар сельскагаспадарчыя таварыствы, сялянска-фермерскія гаспадаркі, арганізацыі гандлю, грамадскага харчавання, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Наведвальнікаў будуць вітаць калектывы мастацкай самадзейнасці Стаўбцоўшчыны.

12 верасня сардэчна запрашаем на кірмаш!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *