На Стаўбцоўшчыне зарэгістраваны злачынствы з пашкоджаннем маёмасці

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print

На сем месяцаў гэтага года на тэрыторыі раёна зарэгістравана шэсць злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі ці пры іх удзеле.

Сярод іх – два хуліганствы. Яны звязаны з пашкоджаннем маёмасці, адно з іх здзейснена ў групе асоб, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Так, непаўналетнія Л. і Н. у студзені гэтага года, у вячэрні час, пасля сумеснага распівання спіртных напіткаў, груба парушаючы грамадскі парадак, з хуліганскіх памкненняў пашкодзілі грамадскі туалет на чыгуначнай станцыі Стоўбцы. У Дзяржынску ў тую ж самую ноч здзейснілі згон транспартнага сродку.

Суд Дзяржынскага раёна прызначыў ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады шэсць месяцаў з умоўным непрымяненнем пакарання тэрмінам на год.

Нагадваю, што да крымінальнай адказнасці прыцягваецца асоба, якая дасягнула да моманту здзяйснення злачынства 16-гадовага ўзросту, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Крымінальным кодэксам (ч. 1 арт. 27 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). За здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных арт. 205 (крадзеж), арт. 339 (хуліганства) і некаторымі іншымі артыкуламі КК Рэспублікі Беларусь, адказнасць наступае з 14 гадоў.

Міхаіл АЗАНОВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *