ЭКСПРЭС-ТЛУМАЧЭННІ

Нумары Раённыя навіны

Напрыканцы 2013 года па ініцыятыве раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на вуліцах нашага горада з’явіўся першы прафілактычны аўтобус.
З абодвух бакоў яго і ззаду змешчаны яркія лозунгі вядомых супрацьпажарных акцый – «Не прапальвай сваё жыццё» і «Цана імгнення», прызваных папярэдзіць смяротна небяспечную звычку – курэнне ў пасцелі, а таксама факты пакідання малалетніх дзяцей адных без нагляду. Рэклама «на хаду» нагадвае і пра ўстаноўку ў дамах, кватэрах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія істотна ўзмацняюць узровень нашай асабістай бяспекі і бяспекі нашых блізкіх.
– Аўтобус спецыяльна рыхтавалі, каб можна было размясціць на ім рэкламу. Курсіраваць ён будзе пераважна на гарадскіх маршрутах, там, дзе найбольш людзей. За рулём яго працуе вопытны вадзіцель Міхаіл Жыбуль, – паведамілі ў аддзеле перавозак аўтапарка № 17.
Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч расказала пра планы далейшага супрацоўніцтва з транспартнікамі:
– Прафілактычная рэклама нанесена на аўтобус за кошт спонсараў. У новым годзе запланавана з’яўленне яшчэ аднаго такога маршрутнага аўтобуса ў аўтапарку.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *