Патрабуе ўвагі: Дарога да ветэрана

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

Адразу хачу падзякаваць рэдакцыі газеты «Прамень» за нарыс пра майго дзядзьку – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Віктара Дзмітрыевіча Лядзецкага. Я чытала і плакала.

Звяртаюся ў рэдакцыю з просьбай агучыць праблему, з якой мы сутыкнуліся. Ветэран жыве на дальнім хутары Рудзьма. Я, яго пляменніца, жыву ў Мінску, педагог, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, выпускніца СШ № 1 г. Стоўбцы. Даехаць да ветэрана з надыходам дажджлівых дзён становіцца немагчыма. Перашкаджаюць гэтаму глыбокія ямы. Я думаю так. Гэтую дарогу скарыстоўвае ААТ «Аталезь-Агра» для адвозкі сена і іншых сельскагаспадарчых патрэб. Лясною дарогаю карыстаецца і Стаўбцоўскі доследны лясгас. Калі б засыпаць гэтыя ямы, дарога б не стварала такіх праблем.

З павагай Валянціна БЕЛЬСКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *