Хто «выпаў» з графіка

Важное Грамадства

image_pdfimage_print

Да 20 верасня павінны быць завершаны ўсе падрыхтоўчыя мерапрыемствы да чарговага ацяпляльнага перыяду, а да першага кастрычніка – зарэгістраваны пашпарты гатоўнасці.

Па стане на 8 верасня на Стаўбцоўшчыне з 146 спажыўцоў зарэгістравалі пашпарты гатоўнасці 100, ці 68,5 працэнта. З 87 цеплакрыніц ужо «пашпартызаваны» 63, ці 72,5 працэнта. У цэлым сёлетнія тэмпы апярэджваюць леташнія прыкладна на 10 працэнтаў.

Своечасова, згодна з графікам, атрымалі пашпарты гатоўнасці Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, Стоўбцыгаз і інш. Аднак пакуль «выпалі» з графіка Стаўбцоўскі ўчастак паштовай сувязі, турбаза «Высокі бераг». Таксама не звярталіся і жыллёва-будаўнічыя кааператывы, да прыкладу «Крыніца», «Стоўбцы-2», «Стаўбчанка», «Стоўбцы-3», «Стоўбцы-4».

Стаўбцоўскае АКС мае пашпарты гатоўнасці ў адносінах да 38 цеплакрыніц з 43 (88 працэнтаў). Астатнія цеплакрыніцы абследаваны, і на іх вядзецца ўхіленне выяўленых парушэнняў. Аналагічная работа праводзіцца і на аб’ектах камунальнага жыллёвага фонду.

Як вядома, жыллёвы фонд у Стоўбцах часова адключаны ад гарачага водазабеспячэння, таму што на вуліцы Цэнтральнай ажыццяўляецца замена цеплатрасы. Пасля неабходна будзе аператыўна арганізаваць выпрабаванні і падрыхтоўку гарадской камунальнай гаспадаркі да ацяпляльнага перыяду.

Анатоль ГЕРАСІМОВІЧ, начальнік Стаўбцоўскага МРА Дзяржэнергагазнагляду – старшы дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *