Дойка на сорак месцаў

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

На МТФ «Шахноўшчына» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» ўведзены ў строй дзеючых даільна-малочны блок.

Паставіла заказчыку камплектуючыя для даільнай залы і правяло іх мантаж ВУП «Поліэфір АГРА». Ва ўбудаваным у «клюшачніку»малочным блоку ўстаноўлена даільнае абсталяванне «Паралель» на сорак месцаў (2х20). Спецыялісты фірмы-вытворцы правялі абучэнне абслуговага персаналу. У даільнай зале будуць працаваць тры аператары машыннага даення. Пакуль памяшканне цалкам не запоўнена, гэтую работу выконваюць слесары, якія маюць вопыт работы ў якасці аператараў машыннага даення.

– Мы ўзводзім новыя жывёлагадоўчыя памяшканні і ўстанаўліваем сучаснае даільнае абсталяванне для таго, каб палепшыць умовы працы людзей, адначасова ствараем для іх належныя бытавыя ўмовы, – сказаў дырэктар таварыства Юрый Тарасевіч. – Больш камфортнымі становяцца і ўмовы ўтрымання жывёлы.

Кіраўнік гаспадаркі дадаў, што на будаўніцтва новых «клюшачнікаў» выдзяляюцца бюджэтныя сродкі. Абсталяванне для даільнай залы набылі ў лізінг. Гэта дае магчымасць працягваць будаўніцтва і далей. Ужо падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя на ўзвядзенне яшчэ аднаго жывёлагадоўчага памяшкання на 320 галоў. Усяго будзе пабудавана тры.

Як падкрэсліў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталій Бычкоўскі, прагрэсіўная і эфектыўная тэхналогія вытворчасці малака і ўзнаўлення статка, з аўтаматызацыяй працы і камп’ютарызацыяй тэхналагічных працэсаў, дазволіць мясцовым жывёлаводам павялічыць надоі і палепшыць якасць прадукцыі.

Надзея БАТАЛКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *