Тэлестудыя… ад бібліятэкара

Важное Культура

image_pdfimage_print

15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк.

Заўсёды былі, ёсць і будуць людзі, для якіх надзвычай важна ўзяць у рукі «жывую» кнігу і далучыцца да вечных ісцін праз яе старонкі.

Загадчыца Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэкі імя Якуба Коласа Алена Асаёнак адзначае, што ў гэтым годзе бібліятэка карыстаецца асаблівым попытам. Юныя наведвальнікі ахвотней сталі чытаць не толькі праграмную літаратуру, але і іншыя кнігі. Ёсць свае актыўныя чытачы і сярод дарослых. Што характэрна, яны прыходзяць сюды сямейнымі парамі. Сярод іх – сем’і Насечанкаў, Галавачоў, Елізаравых, Багаткаў і інш.

Нельга не адзначыць вопытнага бібліятэкара Старасвержанскай сельскай бібліятэкі Алену Гарановіч. Дзякуючы энтузіязму Алены Ігараўны на базе бібліятэкі актыўна вядзецца пошукавая дзейнасць і створана ўласная тэлестудыя «МІКС-ТВ».

Для некаторых бібліятэчная справа стала справай усяго жыцця. Гэта нашы паважаныя ветэраны: С. В. Папова, А. П. Насечанка, В. М. Ланцэдава, Л. М. Жук, Л. І. Кулік, І. М. Кулікоўская, Н. М. Даўлюд, Т. Ю. Быль, А. М. Бандарэвіч, М. П. Чуйко.

Хутка міне год, як пайшла з жыцця наша калега – Адамовіч Святлана Аляксандраўна. Яна дасканала вывучала гісторыю Стаўбцоўшчыны. Аб ёй засталася памяць у нашых сэрцах, а таксама – у краязнаўчых матэрыялах.

Паважаныя работнікі бібліятэк раёна, дарагія ветэраны бібліятэчнай справы! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Гэты дзень па праву з’яўляецца падзеяй для ўсіх, хто любіць кнігу.

Таццяна МАМАЙКА, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бібліятэка»

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *