Удасканаліць навучальны працэс

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print

Сістэма адукацыі нашага раёна ўдасканальваецца, ствараюцца аптымальныя ўмовы для развіцця кожнага дзіцяці.

Пра гэта і не толькі гутарым з начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людмілай Стонька.

– Як вядзецца работа па аснашчэнні ўстаноў адукацыі сучасным абсталяваннем?

– У 2020/2021 навучальным годзе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пастаўлены тры камп’ютарныя класы, 15 мультыбордаў, кабінет біялогіі. Сёння ў школах у адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца тры кабінеты фізікі, чатыры – хіміі, адзін – біялогіі, 22 – інфарматыкі, 28 мультыбордаў, два 3D-прынтары. Да пачатку вучэбнага года са сродкаў раённага бюджэту і дзякуючы спонсарскай дапамозе закуплены два камп’ютарныя класы.

– Што можаце сказаць пра спецыяльную адукацыю?

– 28 устаноў адукацыі сталі часткова даступнымі для фізічна аслабленых асоб. У трох з іх забяспечана даступнасць інфармацыі для інвалідаў па зроку з прымяненнем рэльефна-кропкавага штрыфта Брайля. Аднак у раёне няма ўстаноў адукацыі з універсальным безбар’ерным асяроддзем. Ёсць і праблема прыняцця дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

– Кадравае забеспячэнне на дастойным узроўні?

– Адзначана станоўчая дынаміка кадравых паказчыкаў сістэмы адукацыі. 86 працэнтаў педагогаў маюць вышэйшую адукацыю. Рашаем задачы па павышэнні кваліфікацыйнага ўзроўню педагогаў. Усяго адзін з іх мае катэгорыю настаўніка-метадыста, і перад намі стаіць задача, каб спецыялістаў такога ўзроўню было больш.

Звыш 50 працэнтаў выхавальнікаў – з вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыяй. З кожным годам гэты працэнт павялічваецца, але павольнымі тэмпамі. У асноўным узрост педагагічных работнікаў – ад 30 да 50 гадоў, дзе пераважаюць спецыялісты са стажам 15 гадоў і больш. Будзем старацца амалоджваць калектыў.

Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *