«Родны кут» у доме-інтэрнаце

Важное Грамадства

image_pdfimage_print

Cтварыць атмасферу свята заўсёды гатовыя аматары песні з калектыву «Родны кут» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра.

На сцэне дома-інтэрната – мужчынскае трыа

Валанцёры наведалі Стаўбцоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў і парадавалі тых, хто пражывае там,  канцэртнай праграмай «Мелодыі для душы».

Свае таленты праявілі і пастаяльцы дома-інтэрната, якія вельмі эмацыянальна і артыстычна падпявалі і падтанцоўвалі. Яны заўсёды чакаюць такіх сустрэч.

За творчасць, якая не пакінула нікога раўнадушным, хочацца выказаць словы падзякі калектыву «Родны кут»: Яўгеніі Шклярэвіч, Марыі Дамброўскай, Веры Янушкевіч, Івану і Людміле Клімовічам, Тамары і Мікалаю Данцам, а таксама акампаніятару-валанцёру Валерыю Малухіну.

Аксана ЖЫБУЛЬ, загадчыца аддзялення ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *