У міжрэгіянальным аўтапрабегу прыняў удзел і Стаўбцоўскі раён

Беларусь – гэта мы! Главное Год народного единства Моя Столбцовщина

image_pdfimage_print

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў рамках міжрэгіянальнага аўтапрабегу ў Баранавіцкім раёне прайшоў урачысты мітынг.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэлегацыі Баранавіцкага, Карэліцкага, Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў. Сустрэча прайшла ля мемарыяла «Сцяна плачу» ва ўрочышчы Пагарэлец, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы арганізавалі канцэнтрацыйны лагер, які дзейнічаў да ліпеня 1944 года. Першымі зняволенымі лагера былі актывісты савецкай улады і ваеннапалонныя з баранавіцкай і стаўбцоўскай турмаў. Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да мемарыяла, ушанавалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання, абмяняліся падарункамі.

З Калдычова ўдзельнікі аўтапрабегу рушылі ў вёску Вялікае Гацішча да памятнага знака на месцы падзення самалёта першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата, які цаной уласнага жыцця не дапусціў падзення палаючага самалёта на населеныя пункты, чым выратаваў мноства чалавечых жыццяў.

 

 

 

Фота Нэлі АСТРЭЙКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *