Прыём вядзе малады спецыяліст

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

У Шашкоўскую амбулаторыю вяскоўцы звяртаюцца ў тым ліку і для таго, каб атрымаць прышчэпку супраць COVID-19.

– Прайшлі вакцынацыю на нашым тэрапеўтычным участку ўжо 390 чалавек. Прышчэпліваем расійскай вакцынай, – зазначае  загадчыца амбулаторыі, урач агульнай практыкі Паліна Фянько.

Паліна – малады спецыяліст. Прыехала па размеркаванні пасля заканчэння Гродзенскага медуніверсітэта. Працавала першы год у стаўбцоўскай паліклініцы, а са жніўня бягучага года назначана загадчыцай Шашкоўскай амбулаторыі. Пад яе кіраўніцтвам працуе калектыў у складзе памочніка ўрача, дзвюх медсясцёр, фельчара-акушэра. Згодна з графікам праходзяць у амбулаторыі выязныя прыёмы вузкіх спецыялістаў са стаўбцоўскай паліклінікі.

Паліна Фянько ўзначаліла Шашкоўскую амбулаторыю

Сёлета гэтая сельская ўстанова аховы здароўя набыла абноўлены выгляд. Зроблены рамонт кабінетаў, а самае галоўнае – устаноўлена сучаснае абсталяванне для фізіяпрацэдур.

– Як уладкаваліся на новым месцы працы? – цікавімся ў Паліны Фянько.

– Добра. Мне выдзелілі кватэру ў пасёлку Нёман. Калегі дапамагаюць унікнуць у работу.

Малады доктар працуе ў пары з памочнікам Валянцінай Рослік. Яна і спецыяліст дасведчаны, і мясцовых жыхароў добра ведае.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *