Паклонны крыж над Кучкунамі

Важное Духовность

image_pdfimage_print

Здаўна лічылася, што паклонны крыж, устаноўлены пры ўездзе ў вёску Кучкуны, нагадвае падарожніку, што тут жывуць вернікі.

Паводле слоў апостала Паўла, крыж служыць нам духоўным мячом, сімвалам веры, напамінам аб крыжовай смерці Хрыста.

Пасля ўрагану, які прайшоў у пачатку лета над Кучкунамі, стары драўляны паклонны крыж стаў непрыдатным. Стараста вёскі Сяргей Віцько і яго жонка Наталля правялі сход сярод жыхароў і вырашылі паставіць новы крыж. Мясцовая ўлада дала дазвол на ўстаноўку крыжа. Зрабілі заказ у індывідуальнага прадпрымальніка ў Жодзіне. Жыхарка вёскі Ірына Мяжынская дапамагла сабраць грошы на набыццё і ўстаноўку крыжа.

Праз два месяцы ён быў дастаўлены ў Кучкуны. Сяргей Віцько і Васілій Уласік устанавілі новы металічны крыж і абклалі месца пліткай.

Айцец Сергій акрапляе святое месца

На свята Успення Прасвятой Багародзіцы каля крыжа сабраліся вернікі вёскі. Чын асвячэння паклоннага крыжа правёў іерэй Сергій Бегіян. У сваім прывітальным слове айцец Сергій павіншаваў усіх прысутных жыхароў з гэтай знакавай падзеяй. Пасля завяршэння чыну асвячэння ён звярнуўся да прысутных з пастырскім словам, у якім расказаў пра значэнне крыжа ў жыцці хрысціяніна. Айцец Сергій таксама выказаў вялікую падзяку людзям, якія ўдзельнічалі ў гэтай добрай справе, пажадаў усім здароўя, міру.

Паводле слоў старасты Сяргея Віцько, у вёсцы ў будучым плануецца ўстанавіць памятны знак з таблічкай «Кучкуны» з годам заснавання.

Леанід НАРАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *