Адкрыты кавідны шпіталь

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

На гэтым тыдні на Стаўбцоўшчыне павялічылася колькасць хворых на кавід.

Што адбываецца ў раёне, расказала галоўны ўрач Стаўбцоўскай ЦРБ Святлана Глебка:

– Захваральнасць павялічылася ў два разы. У зоне рызыкі знаходзяцца і дарослыя, і дзеці.  На базе бальніцы арганізаваны кавідны шпіталь. У асноўным паступаюць цяжкахворыя пацыенты. Адзначаецца вялікае спажыванне кіслароднай дозы. Калі раней яна складала  ад двух да пяці літраў, то цяпер – ад 10 літраў.

Каб зберагчы сябе і сваіх блізкіх, адзінае выйсце – вакцынацыя. Прышчэпка можа не абараніць ад захворвання ў 100 працэнтах выпадкаў, але, як паказваюць назіранні, дазволіць, калі раптам гэта здарылася, працякаць яму у больш лёгкай форме. Ёсць прыклады, калі хворыя, якія раней былі прышчэплены, хутка папраўляліся.

Па жаданні вакцынуем расійскай ці кітайскай вакцынай. Каб абараніцца ад захворвання, неабходна стварыць калектыўны імунітэт. А гэтага мы зможам дасягнуць, калі ахопім вакцынацыяй не менш за 60 працэнтаў насельніцтва. Нагадваю, што ўстановы аховы здароўя працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, усе рэзервы задзейнічаны, чатыры прышчэпачныя кабінеты прымаюць пацыентаў, у населеныя пункты і на прадпрыемствы выязджаюць мабільныя брыгады.

Прышчэпка – гэта магчымасць паклапаціцца пра асабістае здароўе і пазбегнуць цяжкіх наступстваў захворвання. Заклікаю выконваць і меры прафілактыкі: насіце маску правільна (у тым ліку закрываючы нос), апрацоўвайце рукі спіртаўтрымліваючымі супрацьмікробнымі сродкамі, захоўвайце сацыянальную дыстанцыю ў паўтара метра.

Звяртаюся да тых, хто ўжо вылечыўся ад гэтай інфекцыі, і да тых, хто з ёю не сутыкаўся. Каранавірус – небяспечная хвароба, і не ва ўсіх яна працякае лёгка. Амаль усе, хто прайшоў няпросты шлях да выздараўлення, сёння  аддаюць перавагу прышчэпцы, каб абараніць сябе ад захворвання. І робяць гэта правільна. Лепш своечасова правакцынавацца, чым лячыцца ад кавіда і яго наступстваў.

Памятайце: бяспека залежыць ад нас саміх.

Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *