У еднасці народа — залог працвітання краіны

Главное Год народного единства Моя Столбцовщина

image_pdfimage_print

17 верасня ў Стоўбцах прайшло абласное мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства, з удзелам арганізацый КПБ Міншчыны і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Па ініцыятыве Мінскай абласной арганізацыі КПБ на Стаўбцоўшчыну, дзе да 17 верасня 1939 года праходзіла мяжа паміж Усходняй і Заходняй Беларуссю, з’ехаліся дэлегацыі з розных раёнаў Мінскай вобласці. У іх складзе –  прадстаўнікі старэйшага пакалення і моладзь. Дэлегацыю стаўбцоўскіх камуністаў узначаліла Ніна Дубовік.

Сустрэча пачалася ў цэнтры Стоўбцаў, на плошчы сцягоў і плошчы Бессмяротнасці, дзе была аддадзена пашана дзяржаўным сімвалам, а таксама даніна памяці тым, хто аддаў свае жыцці за нашу Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На базе СШ № 4 г. Стоўбцы  была арганізавана дыялогавая пляцоўка “У еднасці народа – залог працвітання краіны”.

Экспертамі выступілі дэпутат парламента, прафесар Ігар Марзалюк, яго калега Іван Мамайка, старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень і першы сакратар Мінскай абласной арганізацыі КПБ Андрэй Цвірко.

Тэма дыялогу знайшла жывы водгук у аудыторыі і выйшла далёка за межы гістарычнага кантэксту.

Напрыканцы на тэрыторыі школы (гэта ўстанова адукацыі была здадзена ў эксплуатацыю 1 верасня 2021 года) была высаджана памятная алея з 17 туй – у гонар гістарычнай даты яднання нашага народа.

Прыемным завяршэннем сустрэчы стаў святочны канцэрт у раённым цэнтры культуры.

Больш падрабязна пра дыялог у Дзень народнага адзінства чытайце ў бліжэйшых нумарах “Праменя” .

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *