Падзеі і здарэнні за тыдзень

Главное Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне пяць шлюбаў, зроблена адзнака аб скасаванні сямейнага саюзу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі дзевяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Багдан Шаціла, Мілана Кутас, Алеся Фурсевіч, Мірон Садоўскі, Мая Гурневіч, Ніколь Буланцава, Валерыя Карніцкая, Глеб Пяткевіч і Максім Залатароў.

У пажарнай часці згадалі пажар у гаражы жыхара Вішняўца. Агнём знішчаны пабудова і маёмасць. Прычына ўстанаўліваецца, ніхто не пацярпеў.

Міліцыяй зарэгістравана 138 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 13 крымінальных спраў, у васьмі з іх устаноўлены падазроныя. Складзена пяць пратаколаў за дробнае хуліганства, чатыры – за дробны крадзеж і 20 – за распіванне алкагольных напіткаў і з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане.

Суд прыгаварыў да 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову 47-гадовага новасвяржаніна, раней судзімага, які паўторна кіраваў транспартным сродкам (мотаблокам) у стане алкагольнага ап’янення. Мотаблок канфіскаваны, а яго цяпер ужо былому ўладальніку забаронена кіраваць транспартнымі сродкамі тэрмінам на пяць гадоў і неабходна выплаціць штраф у памеры 2900 рублёў. Прыцягнуты да адказнасці сямейныя скандалісты: двое – арыштаваны (кожны на пяць сутак) і трое – аштрафаваны (кожны – на 116 рублёў).

ДАІ выявіла 118 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – п’яны вадзіцель і дзевяць вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 22 недысцыплінаваныя пешаходы. Зафіксавана 12 ДТЗ. Абышлося без пацярпелых.

«Хуткая» атрымала 248 выклікаў, у тым ліку тры – да асоб з алкагольным ап’яненнем. Зафіксаваны выклік медыкаў на чыгуначную станцыю Стоўбцы, дзе днём 11 верасня пад поезд нечакана трапіла 48-гадовая жыхарка Стоўбцаў. Машыніст не змог папярэдзіць наезд, жанчына загінула.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *