У падарунак – камп’ютарны клас

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print

ААТ «Радзіма Якуба Коласа» набыло камп’ютарны клас для ДУА «Любкаўшчынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа».

Гэта добры прыклад шэфскіх сувязяў, які, магчыма, пры падтрымцы іншых сельгаспрадпрыемстваў, стане на Стаўбцоўшчыне традыцыяй. Камп’ютарны клас дае такія ж магчымасці для навучання ў сельскай школе, як і ў гарадской. Школьнікі з задавальненнем будуць працаваць у такім класе.

Сёлета значную дапамогу да новага навучальнага года атрымала і Засульская СШ ад сваіх шэфаў – Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Імі набыты 3D-прынтар, а таксама заменена агароджа школы.

Прадпрыемствы і арганізацыі раёна традыцыйна аказваюць дапамогу ўстановам адукацыі ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года, у пастаўцы гародніны ў школьныя сталовыя.

Усё гэта паслужыць якаснаму навучальнаму працэсу.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *