Набыткі агранёманцаў

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Як і ў мінулыя гады, сёлета ў ААТ «Агранёманскі» атрымана высокая ўраджайнасць проса. Намалочана 41,7 цэнтнера з гектара. Якасна абмалаціў пасевы Аляксей Пальчык. Як расказвае намеснік дырэктара па раслінаводстве Іван Скварчэўскі, насенне гэтай  культуры, а таварыства з’яўляецца элітгасам, рэалізуюць іншым гаспадаркам. Парадавала сёлета агранёманцаў і ўраджайнасць бульбы. На дзесяці гектарах садзілі нямецкі сорт «венета» і айчынны «маг». Насенне набылі ў  СФГ «Сула». Накапалі з кожнага гектара 510 цэнтнераў. Неспрыяльным выдаўся сёлетні год для кукурузных палеткаў. Аднак нягледзячы на засушлівае надвор’е і недахоп азотных угнаенняў у гаспадарцы здолелі намалаціць 564 тоны зерня «каралевы палёў». Парупіўся на гэтай рабоце Аляксей Чаркашын. Дарэчы, у гэтым годзе толькі два таварыствы малоцяць кукурузу на зерне. Гэтымі днямі прыступіла да абмалоту і  ААТ «Рочавічы».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *