Водазабеспячэнне – тэма гарачая

Афіцыйна Главное

image_pdfimage_print

У райвыканкаме прайшла прамая тэлефонная лінія па пытаннях водазабеспячэння. Паступілі тры тэлефанаванні.

Як адзначае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака, жыхар аграгарадка Шашкі хацеў даведацца, калі ў гэтым населеным пункце з’явіцца станцыя абезжалезвання вады. Мяркуецца, што станцыя ў Шашках з’явіцца ў бягучым годзе. На аб’ект, які ў пераліку чарговасці выканання работ знаходзіцца пад нумарам тры, распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя.

Жыхара дома № 1 па вуліцы Цэнтральнай г. Стоўбцы цікавілі тэрміны ўключэння гарачага водазабеспячэння. На даны момант у шматпавярховым мікрараёне вядуцца работы па замене цеплавых сетак, і паэтапна аднаўляецца  падача гарачай вады.

Жыхар завулка Шаўчэнкі ў г. Стоўбцы задаў пытанне адносна падключэння домаўладання да сетак водазабеспячэння па завулку Сацыялістычным.

У апошні час менавіта пытанні водазабеспячэння набылі на Стаўбцоўшчыне асаблівую актуальнасць. Яны вырашаюцца ў адпаведнасці з праграмай «Чыстая вада», знаходзяцца на кантролі органаў мясцовай улады. У вёсках Дразды і Куль вядуцца будаўніча-мантажныя работы па ўзвядзенні станцый абезжалезвання, у Шашках неўзабаве прыступяць да будаўніцтва станцыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *