Удзельнічаюць 13 клубаў

Важное Спорт

image_pdfimage_print

З 18 верасня пачаўся сезон міні-футбола ў вышэйшай лізе.
У чэмпіянаце будуць удзельнічаць 13 клубаў: «Мінск», «Ахова-Дынама» (Мінск), «УУС-Дынама» (Гродна), «ЦКК» (Светлагорск), «Сталіца» (Мінск), «Вітэн» (Орша), «Ліда», «Дынама-БНТУ» (Мінск), «ВРЗ» (Гомель), «БЧ» (Гомель), «Дарожнік» (Мінск), «900» (Барысаў) і «Першы рэгіён» (Брэст).
Дарэчы, МФК «Мінск» для падрыхтоўкі да чэмпіянату праводзіў збор на працягу двух тыдняў у г. Стоўбцы і 18 жніўня на базе ФАКа правёў таварыскую сустрэчу супраць МФК «900» (Барысаў), здолеўшы перамагчы з лікам 3:0.
Нагадаем, што МФК «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы) распачне чэмпіянат у першай лізе (Мінская вобласць) прыкладна ў лістападзе.
Леанід НАРАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *