Не хадзіце ў лес у адзіночку

Важное РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

У сувязі з грыбным сезонам пачасціліся выпадкі так званых лясных «потеряшек».

Тым, хто збіраецца ў лес, выратавальнікі раяць перад выхадам вывучыць карту мясцовасці, узяць з сабой тэлефон з навігатарам і аптэчку з мінімальным наборам лекаў. Лепш не хадзіць у лес у адзіночку. Упэўнена адчувае сябе той, хто вывучыў правілы арыентавання ў лесе і паведаміў сваякам або знаёмым пра меркаваны маршрут і час вяртання. Апранаць трэба зручную непрамакальную вопратку і абутак, прычым лепш за ўсё – яркіх колераў.

Калі вы заблукалі ў лесе, першае, што неабходна, – зарыентавацца на мясцовасці, вызначыць, дзе можна знайсці ваду і агонь, каб абараніцца ад холаду і арганізаваць начлег.

Пры наяўнасці мабільнага тэлефона набярыце нумар службы выратавання 101 або 112 і паведаміце, з якога населенага пункта і раёна ўвайшлі ў лес, апішыце, што бачыце вакол сябе.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх! У выпадку любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце на нумары 101 або 112.

Вольга САЛЕЙ, інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *