На Стаўбцоўшчыне працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі і азеляненні тэрыторый

Важное Дажынкі-2022 Соцыум

image_pdfimage_print

Свае прапановы адносна добраўпарадкавання выказалі ўсе прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Як яны выконваюцца, рэдакцыя газеты пастаралася высветліць падчас рэйда, праведзенага сумесна з раённай санітарнай службай.

Работа ідзе, таму што бачым каля бардзюраў намеценыя кучкі з пяском. Ля Стаўбцоўскага цэха электрасувязі сустракаем работнікаў з пэндзлямі. Пакуль дазваляе надвор’е, яны абнаўляюць свежай фарбай пандус. Іншыя – падмятаюць тэрыторыю. «У нас так заведзена – выходзім на ўборку кожны месяц, незалежна ад таго, аб’яўлены месячнік ці не», – кажуць сувязісты.

Гэты прыпынак грамадскага транспарту ўжо выглядае належным чынам

Дагледжаная і тэрыторыя Стаўбцоўскага лясгаса. На працягу месячніка яго работнікі мяркуюць падсадзіць зялёныя насаджэнні замест тых, што не прыжыліся. Зроблены абкос вакол ВМУ «Акінчыцы». Пастараліся з навядзеннем парадку і работнікі ПМК-233: яны з сямі пунктаў, якія былі намечаны для добраўпарадкавання, ужо выканалі амаль усе. Каля аўтапарка шмат дрэў, таму фронт работ з’явіцца пазней, калі пачне ападаць лісце.

На вуліцы Зялёнай у Стоўбцах, дзе размешчана адно з падраздзяленняў ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», парадак на прылеглай тэрыторыі наведзены, але толькі спераду. Збоку ўздоўж агароджы ўзнімаецца быльнёг. Ён высах і ўяўляе, да таго ж, пажарную небяспеку.

Свой суботнік праводзяць работнікі Стаўбцоўскага цэха электрасувязі

На завулку Гагарына, побач з прыватным прадпрыемствам «Івавуд», даўно ляжыць куча галля. Да яе так і не дайшлі рукі, хоць побач знаходзяцца старыя могілкі – святое месца…

На вуліцы Гагарына мы праехалі міма прыпынку грамадскага транспарту. Галоўны санітарны ўрач Аляксей Бондараў заўважае, што прыпынак на мінулым тыдні быў брудным. Сігнал паступіў работнікам ДРБУ № 135. Цяпер прыпынак выглядае належным чынам.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *