У Стоўбцыгазе абслугоўваюць абанентаў з ІD-картай

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print
Прыём па пытаннях газазабеспячэння вядзе аператар Наталля Кажамяка

З 1 верасня ў ВУ «Стоўбцыгаз» гатовыя абслужыць абанентаў, якія прад’явяць ІD-карту замест пашпарта.

«Устанавілі ў цэнтры абслугоўвання насельніцтва тэрмінал для счытвання біяметрычных даных. Чакаем абанентаў з такімі дакументамі», – зазначае начальнік службы ўліку Вольга Ёдчык.

Для абслугоўвання спажыўцоў на сучасным узроўні ў Стоўбцыгазе ўкаранёны і іншыя навінкі. Так, уласнік можа падаць заяву на газіфікацыю жылога дома дыстанцыйна. Устаноўлена праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе штодзённа кантраляваць значных спажыўцоў шляхам счытвання інфармацыі з іх вузлоў уліку і інш.

У цэнтры абслугоўвання насельніцтва арганізаваны тры рабочыя месцы. Прыём вядуць спецыялісты, якія прайшлі навучанне ў Газ-Інстытуце. Найбольшая колькасць зваротаў паступае ад насельніцтва.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *