Сёння адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля

Ахова правапарадку Важное

image_pdfimage_print

З 16 верасня традыцыйна праходзіць экалагічная акцыя – Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. Завяршаецца яна 22 верасня, у Сусветны дзень без аўтамабіля.

Тэма гэтага дня сёлета – «Бяспека і здароўе з устойлівай мабільнасцю».

Пандэмія змяніла звыклы рытм жыцця гарадоў. Нягледзячы на ўсе складанасці, з якімі мы сутыкнуліся, неабходна звярнуць увагу і на станоўчыя моманты: на вуліцах стала менш транспарту, ачысцілася паветра, кожны стаў больш задумвацца пра ўласнае здароўе, асабліва органаў дыхання. А вопыт працы на аддаленні, атрыманы многімі, яшчэ раз паказаў, што аўтамабіль – не такая ўжо і неабходнасць.

Дзень без аўтамабіля патрэбен не толькі для таго, каб выказаць сваю заклапочанасць экалогіяй горада ці праблемамі гарадской інфраструктуры. Гэты дзень дае магчымасць па-іншаму паглядзець на свой штодзённы распарадак. Аўтамабіль, незаменны ў далёкіх паездках, можа аказацца не такі ўжо і патрэбны ў межах горада. Іншым разам дайсці да сваёй мэты пешшу або даехаць на веласіпедзе не толькі здаравей і больш экалагічна, але і хутчэй.

Давайце паспрабуем 22 верасня правесці без аўтамабіля!

Аляксандр САРОКА, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *