Сёння раённай газеце «Прамень» споўнілася 82 гады

Главное

image_pdfimage_print

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённай газеты «Прамень»!

Віншуем вас з 82-годдзем з дня выхаду першага нумара.

Раёнка, наягледзячы на шаноўны ўзрост, сустракае свой дзень нараджэння ў росквіце творчых сіл. Ваш працоўны калектыў, ветэраны газетнай справы з задавальненнем і гонарам могуць азірнуцца на пройдзены шлях, які не быў прамым і лёгкім. Заснаваная ў эпоху станаўлення новага ладу, новых грамадскіх адносін, у год аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, газета Стаўбцоўскага раёна і сёння нязменна дэманструе адданасць свайму цудоўнаму краю, яго працавітым людзям.

Больш за овсем дзесяцігоддзяў ваша выданне вядзе пераканаўчы летапіс людскіх думак і здзяйсненняў, зберагае для будучых пакаленняў падзеі і лёсы многіх людзей, дапамагае сваім чытачам знаходзіць адказы на хвалюючыя пытанні, абараняе, натхняе на высакародныя думкі і справы. Нездарма рэдакцыі нададзены статус call-цэнтра па падрыхтоўцы да абласнога свята «Дажынкі-2022».

Няхай жа і далей вашы дапытлівая думка і вострае пяро славяць родную старонку, шчырую працу стаўбчан, падтрымліваюць сучасныя ідэі і наватарскі пошук. Жадаем газеце правітання, стабільнасці, верных падпісчыкаў, а калектыву рэдакцыі — моцнага здароўя, творчага натхнення, цікавай і выніковай працы, радасці і шчасця.

Раённы выканаўчы камітэт 

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *