У раённую бальніцу прыйшлі маладыя спецыялісты

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

Ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» прысвяцілі ў прафесію маладых спецыялістаўмедыкаў.

Рады медыцынскіх работнікаў Стаўбцоўскай ЦРБ папоўнілі 23 маладыя спецыялісты. Сярод іх – педыятр, хірург, урачы агульнай практыкі, псіхіятры-нарколагі і інш.

Словы прывітання і пажаданні дабрабыту і поспехаў на першым рабочым месцы выказалі намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна Часлава Уласік, ад ветэранаў працы – старшыня ветэранскай арганізацыі  Стаўбцоўскай ЦРБ Таісія Паўлюкевіч. Яны заверылі, што, працуючы ў дружным калектыве, маладыя спецыялісты знойдуць усебаковую падтрымку і дапамогу як у вырашэнні прафесіянальных пытанняў, так і ў забеспячэнні належных умоў бытавога характару.

Ад імя маладых спецыялістаў выступілі ўрач агульнай практыкі, загадчыца Рубяжэвіцкай участковай бальніцы Юлія Трацяк і памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Навасвержанскай амбулаторыі Вераніка Індрашыс.

Ад прафсаюзнага камітэта маладыя людзі атрымалі падарункі, а затым на паветраных шарыках напісалі свае пажаданні і запусцілі іх у неба, каб хутчэй гэтыя пажаданні збыліся.

Пасля афіцыйнай часткі прысвячэння ў прафесію маладыя ўрачы разам са сваімі старэйшымі калегамі адправіліся на экскурсію ў горад Нясвіж.

Наперадзе маладых спецыялістаў чакае насычанае жыццё, поўнае поспехаў і цяжкасцяў, радасных і нечаканых адкрыццяў. У добры шлях!

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *