Галоўны санітарны ўрач раёна: «Вакцынаваныя пацыенты абыходзяцца без шпіталізацыі»

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне назіраецца сезонны рост захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі.

Рост адпаведны гэтаму перыяду года, а ўздым захворвання інфекцыі COVID-19 назіраецца сярод невакцынаванага насельніцтва. Найбольш схільныя да хвароб людзі працаздольнага ўзросту.

Адзіным спосабам абароны з’яўляецца вакцынацыя. Прышчэпка сама па сабе не з’яўляецца панацэяй, але ў любым выпадку яна аблягчае цячэнне хваробы. У большасці выпадкаў вакцынаваным пацыентам не патрабуецца шпіталізацыя. У іх хвароба часцей за ўсё не выклікае ўскладненняў, якія паражаюць дыхальную сістэму, і таму не ўзнікае неабходнасці ў агрэсіўных метадах падаўлення запаленчай актыўнасці.

Неабходна памятаць пра меры прафілактыкі, якія ўсім добра вядомыя. Выкананне іх з’яўляецца абавязковым, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый нясуць за гэта адміністрацыйную адказнасць. Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы на пастаяннай аснове праводзіцца маніторынг аб’ектаў гандлю, бытавога абслугоўвання, транспартнай сферы ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў і правілаў. Па выніках наглядных мерапрыемстваў у жніўні былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці чатыры асобы.

Захаванне здароўя і прафілактыка такіх вірусаў, як прастуда, грып і COVID-19, магчымы толькі пры асабістай зацікаўленасці кожнага чалавека.

Аляксей БОНДАРАЎ, галоўны ўрач



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *