МТФ «Жацерава» – у пяцёрцы лепшых

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Плённая праца жывёлаводаў МТФ «Налібакі» ТАА «СЖК «Налібакі» дазваляе работнікам павялічваць вытворчасць малака і адначасова працягваць лідзіраваць у спаборніцтве.

З пачатку года ў сярэднім ад кожнай каровы тут надоена 7027 кілаграмаў малака. Стабільна працуюць работнікі фермаў МТФ Целяхі», МТФ «Церабейнае», МТФ «Цэнтр» і МТФ «Пруды». На іх рахунках 6332, 6218, 6079 і 5819 кілаграмаў малака, і яны па-ранейшаму займаюць другое, трэцяе, чацвёртае і сёмае месцы. Павысілі рэйтынг жывёлаводы МТФ «Жацерава» і МТФ «Горкі» ААТ «Жацерава», з вынікамі 5987 і 5669 кілаграмаў малака яны падняліся на пятую і дзявятую пазіцыі. На шостай, восьмай і дзясятай прыступках размясціліся шчырыя працаўнікі МТФ «Зарэчча», МТФ «Ячонка» і МТФ «Засулле» ААТ «Каганец», яны атрымалі з пачатку года ў сярэднім ад кожнай каровы 5819, 5726 і 5651 кілаграм малака. На вышэйшы, адзінаццаты, радок перамясціліся рупліўцы  МТК «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства з паказчыкам 5324 кілаграмы. Дванаццатую, трынаццатую і чатырнаццатую прыступкі займаюць увішныя работнікі МТФ «Казейкі»,  МТФ «Ператокі»і МТФ «Стары Свержань» ААТ «Агранёманскі», якія маюць вынікі 5292, 5282 і 5037 кілаграмаў малака. Працаўнікі МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» працягваюць зніжаць вытворчасць малака і займаюць чатырнаццатае месца з вынікам 5232 кілаграмы.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *