Мабільная група райвыканкама выехала ў арганізацыі аграпрамысловага комплексу

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Мэта праверкі – аказанне практычнай і метадычнай дапамогі сельгаставарыствам у забеспячэнні бяспекі працы, недапушчэнні парушэнняў норм аховы працы падчас правядзення работ, папярэджанні вытворчага траўматызму. На жаль, няшчасныя выпадкі на сельгаспрадпрыемствах раёна маюць месца. І вінаватыя ў гэтым як наймальнікі, так і самі працаўнікі.

Члены мабільнай групы пабывалі на кукурузных палетках і машынна-трактарным парку ААТ “Агранёманскі”, а таксама на мехдвары ААТ “Жацерава”. Выяўлены шэраг парушэнняў. У прыватнасці, работнікамі не выкарыстоўваюцца індывідуальныя сродкі аховы, тэхніка ўстаноўлена не на спецыяльныя металічныя падпоркі, а на выпадковыя прадметы, кіслародныя балоны захоўваюцца без калпачкоў і заглушак, і інш. З адказнымі службовымі асобамі таварыстваў па выніках абследаванняў праведзены гутаркі, падчас якіх абмеркаваны парушэнні заканадаўства аб ахове працы і выдадзены рэкамендацыі па іх ухіленні.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *